ТАКТАГУ́Л САТЫЛГА́НАЎ (25.10.1864, кішлак Кушчусу Тактагульскага р-на Джалал-Абадскай вобл., Кіргізія — 17.2.1933),
кіргізскі народны акын і кампазітар, музыкант-віртуоз (выканаўца на камузе). З маленства складаў песні, выконваў і нар.муз.-інстр. творы. За песні выкрывальніцкага сац. зместу ў 1898 асуджаны да пакарання смерцю. Прыгавор заменены ссылкай у Сібір, адкуль у 1910 уцёк. Найб. вядомы яго сатыр. песні «Ішан і яго паслядоўнік», «Пяць манапаў», вершы «Бывай, мой народзе!», «Бывай, маці!». У Кіргізіі ўстаноўлена дзярж. прэмія яго імя.